Сталічнае тэлебачанне загаварыла пра шэры курс даляра.
Нядзельны сюжэт канала перапоўнены радасцю — курс склаў усяго 6 тысяч рублёў з дробяззю!
«Амерыканскі даляр на шэрым рынку ў апошнія тыдні ўпэўнена пікіраваў, затрымаўшыся сёння на шасці з невялікім тысячах. Гэта мінімальны за апошні час адрыў ад афіцыйнага курсу,
 — з нехаваным аптымізмам паведамляе карэспандэнт тэлеканала. — У выніку часы, калі на біржавым рынку курс скокнуў да 9 тысяч за даляр, беззваротна сышлі ў мінулае. Спачатку ён зваліўся да васьмі, потым да сямі. Зараз жа курс стабілізаваўся нават на шэрым рынку. І знаходзіцца ў раёне шасці тысяч за даляр».
Наступныя пасажы сюжэта прымушаюць задумацца, што ў нядзелю чамусьці перастала працаваць ідэалагічная праверка. «Арэндадаўцы зарыентаваліся ў коштах, хтосьці стаў прымаць аплату ў беларускіх рублях», — паведамляе СТВ, прызнаючы, што раней заканадаўства груба парушалася і кватаранты разлічваліся ў валюце.
Дырэктар агенцтва нерухомасці Адэліна Папова пацвярджае: «Калі
раней у нас разлікі паміж прадаўцом і купцом патрабавалі ў валюце,
то сёння гатовыя прымаць у беларускіх рублях».

Высновы, зробленыя карэспандэнтамі СТВ, знаходзяцца за мяжой логікі: «Увядзенне бюджэтнай дысцыпліны і скарачэнне шэрагу дзяржаўных выдаткаў прывяло да скарачэння грашовай масы і да неабходнасці суб’ектаў гаспадарання канверсіраваць сваю валюту ў рубель для паўнавартаснай працы». Іншымі словамі, тэлеканал сцвярджае, што

дзяржава перастала даціраваць нейкае прадпрыемства, і яно было вымушана тэрмінова здаваць адкладзеную раней валюту.
Нагадаем, што шырокая грашовая маса, як і зварот наяўных рублёў, няўхільна павялічваецца штомесяц, пра што сведчыць статыстыка Нацбанка.

У любым выпадку сюжэт СТВ сведчыць пра змены ідэалагічнага курса ў дзяржаўных СМІ. Некалькі месяцаў таму яны атрымалі «рэкамендацыю» не публікаваць інфармацыю пра рост цэнаў і сітуацыю на чорным рынку. У сваім выступленні гэта адзначаў і кіраўнік дзяржавы, згадаўшы «Звязду», якая пісала пра высокі курс даляра на біржы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?