Павелічэння пенсій у Беларусі ў студзені і лютым цяперашняга года не будзе, паведаміў на прэс‑канферэнцыі ў Менску намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Беларусі Валер’ян Кароль.

Ён таксама паведаміў, што ў цяперашні час у «палату прадстаўнікоў» накіраваны праект закона аб прафесійных пенсіях, які будзе разгледжаны на вясновай сесіі.

Датычна пытанняў удасканалення пенсійнай сістэмы, намеснік міністра паведаміў, што «найболей кардынальная прапанова – гэтая прапанова аб паступовым пераходзе па вылічэнне пенсій, зыходзячы з аб`ёмаў узносаў на пенсійнае страхаванне, выплачаных працаўніком, а не з заробку, як гэта існуе сёння».

Па словах намесніка міністра, «гэта дазволіць больш аб`ектыўна адлюстроўваць ступень удзелу працаўніка ў фінансаванні пенсійнай сістэмы».

Намеснік міністра таксама паведаміў, што ў Беларусі не плануецца павелічэнне ўзросту выхаду на пенсію.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?