Пракуратура Цэнтральнага раёна Мінска праводзіць праверку па факце гібелі 83-гадовай жыхаркі сталіцы.

Пенсіянерка патанула 9 ліпеня, калі купалася ў Камсамольскім возеры з боку Старавіленскага тракта. Людзі, якія былі на беразе, бачылі, як у вадзе жанчына махала рукамі, спрабавала нешта крычаць. Мужчыны кінуліся на дапамогу пенсіянерцы, выцягнулі яе, спрабавалі рабіць рэанімацыйныя мерапрыемствы, але беспаспяхова.

Некалькімі гадзінамі пазней у канале Сляпянскай воднай сістэмы, у месцы, не прыстасаваным для купання, патануў 53-гадовы мінчанін. Разам з двума сябрамі ён адпачываў на востраве. Калі сталі ўплаў вяртацца назад на бераг, мужчына стаў тануць. Выратаваць яго сябрам не ўдалося. Праверку праводзіць пракуратура Заводскага раёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?