Бяспраўны кіроўца матацыкла урэзаўся ў свайго аднавяскоўца, які таксама ехаў на матацыкле.

Каля 02.00 10 ліпеня 15-гадовы жыхар в Дабрамысль Івацэвіцкага раёна рухаўся па вул. Міра ў гэтай вёсцы на матацыкле ММВЗ. Не справіўшыся з кіраваннем, ён выехаў на паласу сустрэчнага руху і ўрэзаўся ў матацыкл «Іж Юпітэр 4», пад кіраваннем 19-гадовага земляка.

Кіроўца і пасажыр «Іж Юпітэра» шпіталізаваны. Абодва - з пераломам косці левай ступні. Віноўнік ДТЗ у аварыі не пацярпеў.

Са слоў начальніка аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама Наталлі Сахарчук, гэта ўжо 27 ДТЗ, якое адбылося з пачатку года ў вобласці па віне вадзіцеляў матацыклаў. Аднак наша суразмоўніца адзначыла, што сутыкненні матацыклістаў досыць рэдкія, тым больш лабавыя, як у гэтым выпадку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?