Аляксандр Лукашэнка 11 ліпеня прыняў намесніка прэм’ер-міністра Сяргея Румаса.

Як паведамляе прэс-служба, Лукашэнка быў праінфармаваны аб асноўных выніках эканамічнага развіцця за першае паўгоддзе. У прыватнасці, за гэты перыяд рост ВУП склаў 111%, узраслі прадукцыйнасць працы, рэнтабельнасць продажу.

Паводле вынікаў пяці месяцаў тэмп росту экспарту перавысіў тэмп росту імпарту. Сальда гандлю таварамі і паслугамі за май склалася станоўчае ў 116 млн. долараў.

Лукашэнка даручыў ураду «ўважліва прааналізаваць гэтыя паказчыкі і працаваць над тым, каб дамагчыся ўстойлівага росту эканомікі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?