Прадстаўніца Беларусі Алена Ланская лідзіруе па выніках першага дня XХ Міжнароднага конкурсу выканаўцаў эстраднай песні, які праходзіць у рамках фестывалю «Славянскі базар у Віцебску».
Першае конкурснае выступленне дваццаці маладых выканаўцаў з дваццаці краін свету адбылося вечарам 11 ліпеня ў Летнім амфітэатры. У суправаджэнні фанаграмы «мінус адзін» канкурсанты выканалі песню кампазітара сваёй краіны на роднай мове.
З адрывам у адзін бал услед за Ланской па выніках першага конкурснага дня ідуць чэх Давід Дэйл і ўкраінец Уладзімір Квасніца (па 88 балаў). На трэцім месцы — прадстаўніца Літвы Рута, якая набрала 86 балаў. Аднолькавая колькасць балаў, 83, адразу ў чатырох канкурсантаў: балгарына Дзімітра Атанасава, расіянкі Мары Карне, малдаванкі Крысціны Скарлат і казаха Алішэра Карымава.
Далей месцы ў конкурснай табліцы размеркаваліся наступным чынам: Дайніс Скутэліс (Латвія, 82 бала), Нарэк Макаран (Арменія, 80 балаў), Баян Стойкаў (Македонія) і Малгажата Глуўка (Польшча) — па 78 балаў, Андрэя Жыманева (Славакія, 77 балаў), Маргарыта (Эстонія) і Звіяд Абашыдзэ (Грузія) — па 75 балаў, Аніс Батыста (Куба, 74 бала), Марыя (Румынія, 72 бала), Джэні Чаці (Італія) і Тахміна Ніязава (Таджыкістан) — па 69 балаў. Замыкае табліцу (з 68 баламі) прадстаўніца Азербайджана Айнішан.
Па рэакцыі амфітэатра было зразумела, хто з’яўляецца фаварытам у публікі. Гледачоў уразіў моцны голас саліста Данецкага нацыянальнага акадэмічнага ўкраінскага
Вельмі цёла зала сустрэла самага старэйшага ўдзельніка конкурсу,
Запомніўся гледачам і латыш Дайніс Скутэліс, які выйшаў на сцэну ў вобразе Квазімоды і выканаў арыю гэтага героя з мюзікла
Сёння ўдзельнікі конкурсу будуць выконваць эстрадную песню кампазітара славянскай краіны, на адной са славянскіх моў, у суправаджэнні Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. Балы, набраныя ў другі дзень, будуць сумавацца з атрыманымі напярэдадні.
Уладальнікі