Абодва жыхары Асіповічаў, якія ўцяклі 28 чэрвеня з ізалятара часовага ўтрымання Асіповіцкага РАУС, затрыманыя, паведамілі БелаПАН у праваахоўных органах.

У ІЧУ мужчыны былі змешчаныя за ўчыненне крадзяжоў у асабліва буйных памерах. Адзін з іх — 1978 года нараджэння, другі — 1987-га. Абодва раней судзімыя за крадзяжы.

29 чэрвеня папярэднім расследаваннем УУС Магілёўскага аблвыканкама была расгледжаная справа па ч. 2 арт. 413 КК (уцёкі з папраўчай установы).

Як высветлілася, тэрыторыю Асіповіцкага раёна збеглыя не пакідалі. Аднаго з іх затрымалі 2 ліпеня каля пасёлка Сасновы, другога — 11 ліпеня ў лесе паблізу вёскі Дворак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?