У рэанімацыю мінскай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі 11 ліпеня быў прывезены трохгадовы хлопчык, які сур'ёзна пацярпеў у выніку аўтааварыі.

Дзіця было пасажырам аўтамабіля "Опель Зафіра", якім кіраваў яго бацька. ДТЗ адбылося прыкладна ў дзве гадзіны дня. П’яны кіроўца "Опеля" сутыкнуўся з грузавіком "МАН", які рухаўся ў спадарожным кірунку. Пасля гэтага "Опель" працягнуў рух і яшчэ раз сутыкнуўся з аўтамабілем "Фольксваген Пасат".

У выніку аварыі хлопчык атрымаў адкрытую чэрапна-мазгавую траўму цяжкай ступені, удар галаўнога мозгу і пералом асновы чэрапа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?