Новая бронзавая скульптурная кампазіцыя аўтарства нястомнага Уладзіміра Жбанава з’явілася ў Мінску.

Гэтым разам яна ўвекавечвае адну з праяваў, ці, калі хочаце, заганаў, сучаснага грамадства — шопагалізм. Шопагалізм, ці па-навуковаму аніяманія, азначае прагу набывання без развагі і практычнай патрэбы. Скульптар Жбанаў, каб апісаць з’яву з дапамогай бронзы, выкарыстаў вобраз сям’і: дзеці — хлопчык і дзяўчынка —углядаюцца ў вітрыну гандлёвага кіёска, іх бацькі стаяць побач, бацька, пераможаны неабходнасцю непазбежных выдаткаў, цягнецца ў кішэню па грошы.

Скульптуры Уладзіміра Жбанава абжылі вуліцы сталіцы. Дзяўчынка з дзіравым парасонам у Міхайлаўскім скверы, мужчына з цыгарэтай (гэты элемент змяняецца дзякуючы клопату арміі прыхільнікаў скульптуры), фатограф, які здымае даму з сабачкам і некаторыя іншыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?