На кінаэкраны Берасьця выходзіць самаробны паўнаметражны баявік Аляксандра Дабралінскага. 18-гадовы берасьцеец выдаткаваў на выраб фільму 50 даляраў. У стужцы «Халодны горад» у якасці актораў аўтар зьняў сваіх сяброў. Рабіць кіно дапамагалі нават міліцыянты: яны пазычылі свой аўтамабіль для здымак сцэны з пагоняй. Фільм мае шмат кампутарных спэцэфэктаў. Сюжэтныя лініі малады рэжысэр пазычыў у папулярных фільмаў «Карты, грошы, два ствалы», «Бумер» і «Антыкілер». Паказаць твор на сваіх экранах пагадзіліся кінатэатры «Беларусь» і «1 Мая». Дарэчы, у Дабралінскага гэта ня першы досьвед рэжысэрскай работы. Падобным чынам ён ужо здымаў паўнамэтражны фільм «Тысяча й адзін патрон», які таксама дэманстраваўся ў берасьцейскім кінатэатры.

Фота holodniygorod.by.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?