У Мінску абвясцілі вайну самавольна ўсталяваным шлагбаўмам і іншым замыкальным прыладам.
Пра гэта паведаміў учора на аператыўнай нарадзе ў мэрыі начальнік землеўпарадкавальнай службы Мінгарвыканкама Андрэй Дамарацкі, перадае карэспандэнт БелТА.

Такія аб’екты падлягаюць або ліквідацыі, альбо афармленню ў адпаведнасці з заканадаўствам. За нерэагаванне на прадпісанні суб’екты гаспадарання прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці.

Усяго за апошні тыдзень выяўлена 39 фактаў самавольнага ўсталявання замыкальных канструкцый (ланцугоў, дратоў са сцяжкамі, шлагбаумаў), 11 збудаванняў дэмантаваныя, 15 найбліжэйшым часам будуць узаконеныя, на 10 уласнікі аформілі дакументы. Але сустракаюцца выпадкі, калі пасля дэмантажу замыкальных прылад яны зноў вяртаюцца на звыклыя месцы.

«Гэтае пытанне знаходзіцца на кантролі, у дачыненні да арганізацый, якія ігнаруюць указанні і патрабаванні, будуць ужывацца самыя строгія меры»,
 — сказаў Андрэй Дамарацкі.

Таксама ён звярнуў увагу на неналежны выгляд некаторых узаконеных замыкальных прыладаў (усяго іх у Мінску налічваецца каля 60): часцяком гэта іржавыя ланцугі, драты са сцяжкамі, якія псуюць эстэтычны выгляд горада. У месячны тэрмін трэба будзе правесці інвентарызацыю такіх аб’ектаў і прывесці іх у парадак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?