«У Мазыры міліцыі больш, чым удзельнікаў. На Плошчы стаіць турыстычны аўтобус, людзі ў цывільным плюс па форме, адзін з мегафонам, адзін здымае, частка супрацоўнікаў у кавярні, што на плошчы, некаторыя гуляюць у «зайчыкаў». Мабыць, таму хаваюцца пад елкамі па краях плошчы. Дзве актывісткі раздаюць ўлёткі. Усе ўдзельнікі спусціліся з плошчы ў парк, стаяць на прыступках, усяго каля 30 чалавек», — каментар такога зместа прыйшоў на сайт nn.by.

Пазней надышла інфармацыя, што ў Мазыры адбыліся і затрыманні.

Усяго ў акцыі ўзялі ўдзел каля 50 чалавек, у многіх, а 20-й на мабілцы спрацаваў будзільнік з песняй Цоя «Перамен!» Міліцыянты раздавалі ўдзельнікам улёткі з просьбай падумаць і «не быць пешкамі ў руках арганізатараў», пішуць чытачы з месца падзей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?