У Гомелі акцыя маўклівага пратэсту 13 ліпеня прайшла без апладысментаў і званкоў будзільнікаў на мабільных тэлефонах.

Людзі сабраліся на новым месцы — у цэнтры Цэнтральнага раёна на пляцоўцы каля ўнівермага «Гомель». Гэта прыкладна за тры кіламетры ад плошчы Леніна, дзе акцыі праходзілі раней.

Ацаніць колькасць удзельнікаў акцыі практычна немагчыма, паколькі каля ўнівермага знаходзіцца галоўная транспартная развязка горада. Усе падыходы да «Гомелю» кантраляваліся міліцыяй, у грамадзян правяралі дакументы.

Паводле папярэдніх дадзеных, было затрымана як мінімум 35 чалавек, у тым ліку каля 20 раварыстаў. Іх разам з роварамі даставілі ў апорны пункт міліцыі, як патлумачылі, для праверкі на дачыненне да масавых крадзяжоў такой тэхнікі ў Гомельскай вобласці.

Быў затрыманы карэспандэнт «Камсамольскай праўды ў Беларусі» Павел Міцкевіч. Аднак затым яго адпусцілі.

Сярод затрыманых на вуліцы Савецкай і ў мікрараёне Волатава актывіст моладзевага дэмакратычнага руху Сяргей Сцепанец, актывісты апазіцыі Андрэй Цянюта і Канстанцін Жукоўскі. Пра гэта паведаміў іх сябар Андрэй Папоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?