Жыхарка Менска, пабачыўшы брутальнае затрыманне аднаго з удзельнікаў маўклівай акцыі, спрабавала спыніць мікрааўтобус, куды асобы ў цывільным зацягнулі маладога мужчыну.

«Я выходзіла з падземнага пераходу і звярнула ўвагу на людзей крымінальнага выгляду, у аднаго з якіх была рацыя. І тут яму праз рацыю перадалі, што кагосьці трэба затрымліваць, – кажа Наталля Гарачка. – Яны ўсе наваліліся на маладога чалавека, нават немагчыма было разглядзець твару».

Спадарыня Наталля пачала клікаць людзей на дапамогу, аднак спыніць міліцыянтаў у цывільным не ўдалося. «Раптам пад’ехала машына без нумароў, і туды яго запіхалі. Нічога немагчыма было зрабіць. Праз гэтае бяссілле я стала проста перад мікрааўтобусам, але потым мяне адцягнулі, і ён паехаў», – распавяла Наталля Гарачка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?