Нагадаем, 7 ліпеня ў офісе таварыства з дадатковай адказнасцю, што размешчаны па1-м завулку Мантажнікаў, са шматлікімі нажавымі раненнямі быў знойдзены труп камерцыйнага дырэктара гэтага прадпрыемства — жанчыны 1955 года нараджэння.
Як паведаміў БелаПАН старшы памочнік пракурора горада Сяргей Балашаў, ва ўчыненні забойства абвінавачваецца
Менавіта на гэтай глебе паміж імі вечарам 6 ліпеня ў офісе адбыўся канфлікт, які скончыўся тым, што мужчына забіў жанчыну канцылярскім нажом.Перад гэтым пад пагрозай нажа патрабаваў напісаць заяву аб тым, што фірму яна не пакіне.
Падазронага затрымалі дома 11 ліпеня. У яго пранікаючае нажавое раненне брушной поласці. Паходжанне ранення ўстанаўліваецца. Разглядаюцца ўсе версіі, у тым ліку спроба самагубства.
Дырэктару ТДА прад’яўлена абвінавачанне на падставе ч. 1 арт. 139 Крымінальнага кодэкса (забойства). Ён знаходзіцца пад вартай.