Паводле прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра, у найбліжэйшыя суткі, 15 ліпеня, у Беларусі чакаецца пахмурна з праясненнямі. Па Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай і Віцебскай абласцях кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Месцамі моцныя ліўні, у дзённыя гадзіны ў асобных раёнах град. Вецер паўднёвы 5—10 м/с, пры навальніцах месцамі шквалістае ўзмацненне да 15—20 м/с. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу 16—22°С,

максімальная днём 28—33°С, па паўночным захадзе 22—27°С.

У Мінску ў пятніцу пахмурна з праясненнямі. Ноччу без істотных ападкаў, днём кароткачасовы дождж, навальніца. Вецер паўднёвы 5—10 м/с, пры навальніцы месцамі па горадзе шквалістае ўзмацненне да 15—20 м/с. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу 18—20°С,

максімальная днём каля 30°С.

16 ліпеня сіноптыкі прагназуюць па краіне пахмурнае з праясненнямі надвор'е. На большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі моцныя. У асобных раёнах навальніцы, днём магчымы град. Вецер паўднёвы, з пераходам на паўночна-заходні 5—10 м/с, пры навальніцах парывы да 15—20 м/с. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу 16—22°С, па паўночным захадзе 12—15°С;

максімальная днём 21—28°С, па паўднёвым усходзе 29—32°С.

17 ліпеня ў Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. У паўднёва-ўсходніх раёнах кароткачасовыя дажджы, навальніцы. Вецер паўночна-заходні, паўночны 3—8 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Тэмпература паветра: мінімальная ноччу 10—17°С, па паўднёвым усходзе 18—20°С,

максімальная днём 22—29°С.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?