За першую палову 2011 года ў Беларусі на чыгуначных пераездах зафіксавана 23 дарожна-транспартныя здарэнні, што на 11 больш, чым за такі ж перыяд 2010 года
. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар упраўлення ўнутраных спраў на транспарце МУС Аляксандр Марчанка.
У выніку гэтых аварый восем чалавек загінулі і пяць былі траўмаваныя.

За шэсць месяцаў 2010 года гэтыя паказчыкі былі адпаведна два і шэсць чалавек. Галоўнымі прычынамі трагедый Марчанка назваў няўважлівасць вадзіцеляў на чыгуначных пераездах, спешку, пераацэньванне сваіх магчымасцяў, узмоцненае алкаголем.

Паводле інфармацыі прэс-сакратара УУСТ, Беларуская чыгунка абслугоўвае 1.824 пераезды, 82 з якіх — ахоўныя, 1.218 — аснашчаны светлавой і гукавой сігналізацыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?