Яго арганізатары плануюць прайсці вуліцамі горада 17 ліпеня.

Заклікі прыйсці на «Славянскі марш» у Магілёве з’явіліся на партале «Верный народ». З інфармацыі, размешчанай на сайце, вынікае, што марш плануецца правесці 17 ліпеня — у чарговую гадавіну расстрэлу царскай сям’і. Як паведаміў наш чытач з Магілёва, у горадзе ў апошні час з’явіліся ўлёткі з заклікамі ісці на марш. «Гэта наш адказ русафобам усіх рангаў і накірункаў», — гаворыцца ў тэксце ўлёткі.

Варта адзначыць, што гарадскія ўлады ў мінулым годзе двойчы адмовілі арганізатарам маршу ў правядзенні акцыі. Нагодай сталі расійскія імперскія сцягі, якія збіраліся выкарыстоўваць удзельнікі маршу.

У чэрвені, як піша партал «Верный народ», арганізатара маршаў Дзмітрыя Дзенісенку выклікалі ў КДБ, дзе папярэдзілі пра адказнасць за экстрэмізм і арганізацыю масавых беспарадкаў. Дзенісенку партал называе лідарам рускага крыла беларускіх апазіцыйных рухаў.

Звяртае на сябе ўвагу той факт, што сайт актыўна друкуе артыкулы, у якіх рэзка крытыкуецца Лукашэнка. А таксама перадрукоўвае паведамленні з незалежных СМІ пра акцыі маўчання і эканамічную сітуацыю ў краіне. Лукашэнку вінавацяць у спрыянні сіянісцкаму лобі і паланізацыі Беларусі. Сайт з цеплынёй згадвае забітага ў 2000 годзе лідара беларускага крыла РНЕ (Рускае нацыянальнае адзінства) Глеба Самойлава, якому прысвечаны асобны раздзел.

Сайт падтрымлівае сувязь з іншымі нацыяналістычнымі расійскімі і прарасійскімі рэсурсамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?