Урад Літвы вырашыў, што найлепшую інвестыцыйную прапанову па будаўніцтву новай атамнай электрастанцыі прадставілі японскія кампаніі Hitachi і Hitachi GE Nuclear Energy. Гэта кампанія абрана ў якасці стратэгічнага інвестара ў Вісагінскую АЭС.
Дагэтуль не каментуецца, на якіх умовах можа будавацца АЭС і колькі можа каштаваць выпрацаваная на ёй электраэнергія.
Вісагінас — мястэчка на мяжы Беларусі, Літвы і Латвіі.