Амерыканская кампанія Amazon.com Inc выпусціць да кастрычніка планшэтны кампутар, які можа стаць канкурэнтам iPad ад Apple,
піша The Wall Street Journal са спасылкай на дасведчаную крыніцу.

Прадстаўнік Amazon ад каментароў адмовіўся.

У апошнія гады канкурэнцыя Apple, Amazon і Google у сферах праграмнага забяспечання для мабільных сістэм і лічбавага кантэнту прыкметна мацнела.

У сакавіку гэтага года Apple падала на Amazon у суд за таварны знак App Store.

Планшэтнік ад Amazon будзе працаваць на платформе Android ад Google, расказалі газеце крыніцы. Пры гэтым, у адрозненне ад iPad, у яго не будзе камеры. Пра цану 9-дзюймовага планшэтніка Amazon пакуль невядома. Дызайн кампутара кампанія будзе распрацоўваць не сама, аднак, як паведамляюць крыніцы, яна ўжо працуе над стварэннем іншай мадэлі з уласным дызайнам. Выхад другога гаджэта запланаваны на наступны год.

Акрамя гэтага, у III квартале гэтага года Amazon плануе выпусціць дзве новыя версіі чорна-белых электронных кніг Kindle, адна з іх будзе ўпершыню з сэнсарным дысплэем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?