Добры хлопец, відаць, абаронца «Мінска» Аляксандр Сачыўка. Вось толькі не шанцуе ямупа-буйному . Тыдзень таму Саша няўдала падставіў нагу ў гульні сваёй каманды з азербайджанскім «Алімпікам». На тыдні гэтым прыгоды Сачыўкі працягнуліся.
Фанатаў "Мінска" нямнога, але ў сваю каманду яны вераць.
Цудоўнае летняе надвор'е, але людзей на стадыёне кот наплакаў.
Туркі заўзелі прыгожа. У Газіянтэпе "Мінску" будзе складана.
У першым тайме "Газіянтэпспору" было складана.
Андрэй Разін адкрыў лік.
Івуарыйскі легіянер беларусаў Таіна Сора быў адным з найлепшых на полі.
Лідара мінскіх атак Васілюка нялёгка паставіць на калені.
Футбол - гульня кантактная.
Туркі не разумелі, чаму яны прайграюць.
Абдымкі "Газіянтэспора" пасля самастрэла Сачыўкі.
Аляксандар Сачыўка пасля ўласнага аўтагола.
Трэнер мінчан Тараканаў успомніў гульнёвае мінулае.
На апошніх хвілінах туркі маглі вырваць перамогу.
У рамках другога кваліфікацыйнага раўнда футбольнай Лігі Еўропы ў госці да «Мінска» прыехаў турэцкі «Газіянтэспор». Гэта футбольны клуб з горада Газіянтэп, што на мяжы Турцыі з Сірыяй. Да
У мінулым чэмпіянаце «Газіянтэспор» заняў чацвёртае месца. На Радзіме іх яшчэ называюць ястрабамі. У свой час за каманду гулялі беларусы Максім Рамашчанка, Эрык Яхімовіч, Мікалай Рындзюк.
Гледачоў на трыбунах зноў сабралася нямнога. Відаць, тыя самыя паўтары тысячы. Плюс сотня турэцкіх фанатаў. Як прыгожа яны заўзелі, трэба было бачыць. Туркі з сваімі жонкамі занялі адну з ложаў стадыёна. Пару мужчын заводзілі суайчыннікаў і суайчынніц, а ты не шкадуючы галасоў, крычалі і спявалі. Зычнае «Туркіе!» разносілася над стадыёнам.
Беларусаў у гэтым турэцкім гуле чуваць амаль не было. Ну што ж, хай будзе невялікая трэніроўка нашых хлопцаў перад сустрэчай у Газіянтэпе. Там будзе нашмат складаней.
Букмекеры хоць і не лічылі «Мінск» фаварытам, але першы тайм яны правялі надзвычай упэўнена. Выглядала, што ад самага пачатку была ўстаноўка, весці не вельмі хуткую гульню. Вязаць туркаў ужо ў сярэдзіне поля.
І атрымлівалася ж! У першым тайме «Газіянтэпспор» не стварыў ніводнага небяспечнага моманта ля варот Сімаса Скіндэрыса. А вось ля чужых вастрыні было больш.
На22-ой хвіліне Андрэй Разін збег на спатканнетэт-а-тэт з брамнікам туркаў. У нашага футбаліста нервы і ногі не падвялі — 1:0.
На
Другі тайм пачаўся з цудоўнага моманта для «Мінска» павялічыць перавагу. Васілюк выцарапаў мяч, не дазволіў яму выйсці за межы поля, прастраліў на Зянько, але нейкі цудоўным чынам Коля прамазаў.
Можа быць, гэта і стаў ключавым момантам матча. Бо літаральна праз тры хвіліны пачаліся дзівацтвы Сачыўкі. Флангавая перадача «Газіянтэпспора» не хавала небяспекі, але Сачыўка палічыўпа-іншаму , падставіўшы нагу. Два аўтагалы запар — 1:1.
На
Трэнер «Газіянтэпспора» Талунай Кафкас пачаўпрэс-канферэнцыю словамі пашаны ў адрас турэцкіх салдатаў, якія ў гэты дзень загінулі ў баях з курдамі. Кафкас адзначыў, што выніковы лік «з плюсам для каманды».
А вось Віталь Тараканаў быў крыху засмучаны. «Крыху іншага нам хацелася. Гулялі так, як дазволіў супернік».
Пра сітуацыю з Аляксандрам Сачыўкам ён сказаў: «З кожным бывае. Я не лічу яго антыгероем». У гульні ў адказ ён паабяцаў гуляць на контратакх.
Наступны матч пройдзе праз тыдзень у Газіянтэпе. Задача нашых складаная — забіць і не прапусціць.
***
У Салігорску мясцовы «Шахцёр» у рамках другога кваліфікацыйнага раўнда Лігі Еўропы саступіў латвійскаму «Вентспілсу» — 0:1. Матч у адказ праз тыдзень.