Сёння таксама прайшло лёсаванне 3-га кваліфікацыйнага раўнду Лігі Еўропы пройдуць 28 ліпеня і 4 жніўня.

«Гомель», які бярэ ўдзел з 3-га раўнду, згуляе з турэцкім «Бурсаспорам»т (мянушка -- кракадзілы). За гэты клуб выступаў колісь Максім Рамашчанка.

Пераможца пары «Мінск»/«Газіянтэпспор» згуляе з варшаўскай «Легіяй», а пераможца пары «Шахцёр» /«Вентспілс» — з бялградскай «Црвенай Звездай».

У 2008 годзе «Легія» была супернікам «Гомеля» ў 2-м раўндзе Кубка УЕФА. Скончылася ўсё сумна. У гасцях «Гомель» згуляў 0:0, а дома прайграў 1:4.

***

Нагадаем, што ўчора «Мінск» на сваім полі згуляў унічыю з турэцкім «Газіянтэпспорам» — 1:1, а «Шахцёр» у Салігорску прайграў «Вентспілсу» — 0:1. Матчы ў адказ 2-га раўнду пройдуць 21 ліпеня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?