Малочны завод у Лунінцы — адно зь нямногіх прадпрыемстваў гораду, што мае прыбытак. Напрыклад, казэін экспартуецца ў Нямеччыну, Францыю, нават ЗША. Галоўны клопат кіраўніцтва — сыравіна: малака з гаспадарак раёну не хапае, а паміж Лунінцам і Жыткавічамі абласныя начальнікі ўсталявалі «мытны бар’ер». Дырэктар заводу Сяргей Карпец наракае на тое, што расейскія дзялкі завалілі ўвесь Краснадарскі край маслам, запакаваным на манэр лунінецкага. «У Беларусі мы абаронены ад такога свавольства, а ў Расеі — не», — паскардзіўся сп. Карпец журналістам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?