Найвышэйшыя балы ў рэйтынгу «Агульнага паказчыка якасці», што склала кампанія Strategic Vision з Сан-Дыега, атрымалі аўтамабілі марак Ford, Honda і Volkswagen.

Пры складанні рэйтынгу «Агульнага паказчыка якасці» было апытана 37069 амерыканцаў, якія з верасня па снежань 2010 года набылі новыя аўтамабілі.

Рэспандэнтаў прасілі ацаніць свае машыны з моманту пакупкі і на працягу выкарыстання па такіх паказчыках, як кіравальнасць, дынаміка, знешні выгляд і дызайн, камфартабельнасць, эрганоміка і іншыя. На думку даследчыкаў, такі падыход значна лепш ацэньвае якасць аўтамабіля, чым просты падлік колькасці праблем, якія ўзнікаюць пры эксплуатацыі машыны, хоць іх наяўнасць таксама ўлічвалася пры вывядзенні канчатковага выніку.

Лідэрам па колькасці мадэляў, якія атрымалі найвышэйшыя балы ў рэйтынгу «Агульнага паказчыка якасці», стала кампанія Ford — пяць мадэляў гэтага брэнда занялі першае месца ў сваіх сегментах. Нягледзячы на тое, што ўладальнікі «Фордаў» часта скардзіліся на інфармацыйна-забаўляльную мультымедыйную сістэму Sync, агульная адзнака вонкавага выгляду, камфартабельнасці, інтэр’ера, выгоды кіравання і іншых якасцяў машыны аказвалася высокай. Другое месца па колькасці пераможцаў заняла Honda (чатыры мадэлі), трэцяе — Volkswagen (тры мадэлі).

Паводле атрыманых выніках, найвышэйшыя ацэнкі ў сваіх катэгорыях атрымалі: Honda Civic Hybrid (Агульны паказчык якасці — 881 бал), Volkswagen Golf (871), Volkswagen Jetta Sedan (876), Hyundai Sonata (876), Honda Accord Crosstour (889), Nissan Maxima (888), Mercedes-BenzC-Class (903), Jaguar XJ (929), Dodge Challenger (901),
купэ Ford Mustang (899), купэ BMW 1-Series (917), кабрыялет Ford Mustang (905), кабрыялет Mercedes-BenzE-Class (919), Honda Odyssey (860), Volkswagen Tiguan (880), Ford Flex (886), Jeep Grand Cherokee (877), Toyota Sequoia (916), Land Rover Discovery (923), BMW X6 (909), Honda Ridgeline (864), Ford F-150 (906), Ford F-250/350 (885).

Па выніках 2010 года марка Ford заняла першае месца ў рэйтынгу лаяльнасці. Амаль 60 адсоткаў уладальнікаў «Фордаў» вырашылі ў 2010 годзе набыць новую машыну той жа маркі. Пры гэтым у рэйтынгу задаволенасці кіроўцаў сваімі аўтамабілямі, складзеным амерыканскай кампаніяй J. D. Power and Associates ў ліпені мінулага года, марка Ford апынулася толькі на 16-м месцы, а першае заняў брэнд Porsche.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?