У інтэрв’ю радыё «Свабода» старшыня Еўрапейскага парламенту сказаў пра непазбежнасць палітычных зменаў у Беларусі і падкрэсліў, што дзверы ў Еўрасаюз застаюцца адчыненыя для краінаў Усходняй Еўропы.

На думку Ежы Бузка, уведзеныя Еўрасаюзам санкцыі ў дачыненні да прадстаўнікоў афіцыйнага Мінску не прынеслі выніку. Аднак, на думку палітыка, «вялікія і глыбокія перамены» ў Беларусі зусім «не за гарамі»: рэжым у Мінску можа абрынуцца гэтак жа хутка, як рэжымы ў Тунісе і Егіпце падчас сёлетняй «арабскай вясны»:

«Я не бачу нейкіх вынікаў адрасных санкцый. Я не бачу ніякай змены ў паводзінах беларускага рэжыму. Але гэта зусім тыпова, бо ніколі невядома, калі рэжым пачне абвальвацца.
Бо гэта можа адбыцца за два або тры тыдні. Мы можам сказаць, што год назад ніхто не мог спадзявацца, што ў Паўночнай Афрыцы будзе адбывацца тое, што мы бачым цяпер. Ніхто такога развіцця не чакаў, і раптам усё здарылася. Абсалютна тое самае будзе ў выпадку Беларусі».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?