Рыцарскае шэсце з Замкавай гары 16 ліпеня адкрые рыцарскі фэст, які ўжо ў чацвёрты раз праходзіць у горадзе Мсціслаў.

Акрамя традыцыйных для такіх святаў рыцарскіх турніраў, на фестывалі будзе шмат гістарычных рэканструкцый. Таксама там можна будзе ўбачыць фаер-шоў, паўдзельнічаць у майстар-класах па сярэднявечных танцах і паслухаць канцэрт старадаўняй музыкі. На свята ў Мсціслаў запрасілі гурта «Стары Ольса», «Яварына» і «Фламея».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0