«Расійскія чыгуначнікі заўжды працягвалі руку дапамогі і падтрымлівалі беларускіх калег. У 1939 годзе, пасля таго як Польшча, што пакінула Заходнюю Беларусь, знішчыла практычна ўсю дарожную гаспадарку Брэста і вывезла з сабой чыгуначнікаў, тэхніка і кадры прыйшлі з Расіі».Я прачытаў гэтыя фенаменальныя радкі ў другасным артыкуле ў газеце «Брестскій вестнік», прысвечаным сустрэчы ветэранаў чыгункі Беларусі і Расіі.
Аўтар ігнаруе той факт, што Польшча нікуды не «пакінула» Заходнюю Беларусь. Польшчу, як і Цэнтральную Еўропу ўвогуле падзялілі Гітлер і Сталін, нацысцкая Германія і Савецкі Саюз, тады два саюзнікі. «Знішчыць дарожную гаспадарку» Польшча не магла з той прычыны, што 17 верасня саветы пачалі наступ на Польшчу, а ўжо 22-га ў Брэсце адбыўся супольны
Калі аўтар гэтага не ведае, то гэта горкі вынік ілюзорнай адукацыі. Калі ж ведае і скажае факты, то рэдкі цынізм, які Бог карае.
Саветы ў заваяваных краінах дзейнічалі так, як і немцы — выразалі эліты, якія маглі б узначаліць супраціўленне ці, прынамсі, захаваць свой аўтарытэт і культурны ўплыў.
Тэхніка і кадры прыйшлі з Расіі — гэта праўда, як праўда і тое, што прыйшлі яны ў рамках палітыкі каланізацыі нашай краіны, абсалютна аналагічнай той, якую ажыццяўлялі палякі да
Такая міфаманія характэрная і для «Брестского вестніка», і для шмат якіх цяперашніх «чэсных» СМІ. Вазьміце гісторыю Брэсцкай крэпасці. Не так даўно ізноў усе афіцыйныя СМІ паднялі на шчыт савецкі міф пра «абарону, што доўжылася месяц» — міф, зручна прыдуманы ў 1954 годзе пісьменнікам Смірновым, які дазволіў адвесці людзей ад нязручных пытанняў. Ад пытання, чаму краіна і войска не былі падрыхтаваныя да вайны? Чаму спатрэбілася абараняць Маскву? Чаму страты Чырвонай арміі забітымі і захопленымі ў палон у многія разы пераўзыходзілі нямецкія?
Гісторыя — настаўніца жыцця. Раз чалавек так піша, значыць, ён такое ўяўленне мае пра мінулае нашага краю. Значыць, так яго вучылі ў школе і ўніверсітэце. Гэта не якаясьці адмысловая хлусня, гэта звыклая версія мінулага. А версія мінулага — гэта заўжды версія сябе.