На фотаздымак карэспандэнта НН з апошняй маўклівай акцыі пратэсту выпадкова трапілі службовыя спісы «людзей у цывільным».
На фотаздымак карэспандэнта НН з апошняй маўклівай акцыі пратэсту выпадкова трапілі службовыя спісы «людзей у цывільным».
На выкадроўцы са здымку бачна, што гэта спіс для ўнутранага карыстання з усімі задзейнічанымі «супрацоўнікамі ў цывільным». Ён пралівае святло на датычнасць невядомых асоб у цывільным, якія ўдзельнічаюць у разгонах маўклівых акцый пратэсту, да праваахоўных органаў. Спіс мае некалькі падзелаў: «Позывной» — парадкавы нумар, па якім у радыёэфіры можна выклікаць супрацоўніка, на даступным да агляду лісце спіс сканчаецца на лічбе «118», «Ф.И.О.», «РОВД» — у гэтай графе змешчаны прозвішчы і датычнасць супрацоўніка да таго ці іншага РУУСа. Між іншым, у гэтым слупку ёсць і пустыя радкі, «Расположение» — у гэтым слупку пішацца вуліца і нумар дома, дзе на час акцыі «працуе» работнік. На некаторых ёсць пазнака «резерв». Інфармацыя з іншых слупкоў на здымку аказалася не даступнай. Верагодна, што такія «спісы» неабходны для больш аператыўнай каардынацыі дзеянняў супрацоўнікаў у цывільным на акцыях маўклівых пратэстаў.
Свабоды слова і сходу ў Беларусі гарантуюцца канстытуцыяй, але на практыцы грамадзяне не маюць гэтых базавых для народаўладдзя правоў.
Каментары