На пероне чыгуначнага вакзала 9 ліпеня была затрыманая 33-гадовая жыхарка Віцебска, якая прыбыла на цягніку «Масква-Полацк» разам з гасцямі фэсту «Славянскі базар у Віцебску». У ходзе вобшуку ў яе былі канфіскаваныя наркотыкі.

Канфіскаваныя наркотыкі.

Канфіскаваныя наркотыкі.

Як паведамляе прэс-служба УУС Віцебскага аблвыканкама, супрацоўніца адной з прыватных фірмаў Віцебска прыцягнула ўвагу 9-га ўпраўлення ГУБАЗіК сваімі частымі паездкамі ў горад Ярцава Смаленскай вобласці і сваімі кантактамі з цыганскай грамадой, якая жыве ў гэтым горадзе.

У затрыманай віцяблянкі быў канфіскаваны гераін масай 186,93 грама, што складае амаль 500 доз. Раздробны кошт такой колькасці наркотыкаў складае 100 мільёнаў рублёў.

У дачыненні да затрыманай жыхаркі Віцебска ўзбуджаная крымінальная справа па частцы 3 артыкула 328 КК «Незаконны абарот наркатычных сродкаў», які прадугледжвае пазбаўленне волі тэрмінам ад 8 да 13 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?