Сітуацыя ў Беларусі стане адной з тэм нямецка-расійскіх міжурадавых кансультацыяў у Гановеры на наступным тыдні. Берлін будзе спрабаваць пераканаць Маскву разам націснуць на рэжым у Мінску, перадае Польскае агенцтва друку (ПАП).

Трынаццатыя Кансультацыі на чале з канцлерам Ангелай Меркель і прэзідэнтам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым пачнуцца ў панядзелак увечары, а скончацца ў аўторак удзень. Як паведамілі крыніцы ў Берліне, падчас сустрэчы ў Гановеры будуць падпісаныя каля дзесяці кантрактаў.

Сярод тэмаў міжнародных перамоваў будзе таксама «магчымасць сумеснага ціску на прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку, каб ён вызваліў палітычных зняволеных», — сказаў журналістам прадстаўнік федэральнага канцлера, які пажадаў застацца неназваным. Ён дадаў, што расійскія лідары могуць выкарыстоўваць свае кантакты з рэжымам Лукашэнкі, каб даць яму зразумець, што «яго падыход да правоў чалавека і дэмакратыі — гэта не шлях у будучыню», — паведамляе ПАП.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?