Абнародаваныя папярэдныя вынікі перапісу насельніцтва ў Літве.

Паводле кіраўніка аддзела дэмаграфіі Дэпартамента статыстыкі Дангуоле Свідлерэне, на пачатак 2011 года ў Літве пражывалі 3 млн 54 тыс. чалавек. Літоўцы складаюць — 81,7%, палякі — 5,9% (192 500), рускія — 4,7% (151 800).

Беларусы ідуць на 4-м месцы, на сёння ў Літве іх пражывае 33 600 чалавек, або 1% ад насельніцтва, затым ідуць украінцы — 18 300 (0,5%), яўрэі і немцы па 2 900 чалавек, татараў — 2 600, цыганы — 2 400, латышы — 2 100.

Таксама Дэпартамент статыстыкі зазначае, што 176 тыс. чалавек адмовіліся назваць сваю нацыянальнасць.

Колькасць беларусаў у Літве працягвае змяншацца. У 1989 годзе беларусаў у Літве (апошні савецкі перапіс) было 63 тыс., у сярэдзіне 1990-х — крыху больш за 50 тыс., а 2010 г. — 35 600 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?