Гомельскі вагонарамонтны завод імя М.І.Калініна Беларускай чыгункі (БЧ) і Крукаўскі вагонабудаўнічы завод (Украіна) выступілі заснавальнікамі новага прадпрыемства — ЗАТ «Гомельскі вагонабудаўнічы завод».
Як паведамілі ў
Сумеснае прадпрыемства будзе выпускаць усе тыпы пасажырскіх вагонаў. Украінскі завод будзе пастаўляць кузавы і цялежкі, а гомельскі — зоймецца інтэр’ерам і канчатковым будаўніцтвам вагонаў. Плануецца таксама перанос вытворчасці шэрагу вырабаў з Украіны ў Беларусь.
Паводле разлікаў спецыялістаў, новы завод павінен поўнасцю задаволіць патрэбнасці БЧ у пасажырскіх вагонах. У адпаведнасці з дзяржпраграмай развіцця чыгуначнага транспарту на 2011–2015 гады ў наступныя пяць гадоў БЧ набудзе 182 пасажырскія вагоны. Прадукцыю