У першым паўгоддзі вытворчасць тэлевізараў у Беларусі знізілася на 16,5% у адносінах да такога ж перыяду мінулага года і склала 190,4 тысячы
.

Паводле звестак Белстата, вытворчасць аўтаматычных тэлефонных станцый знізілася на 57,6% і склала 50 тыс. нумароў.

Вытворчасць іншага электра-, электроннага і аптычнага абсталявання вырасла. У прыватнасці, на 22,2% павялічыўся аб’ём вытворчасці электрарухавікоў пераменнага току (309,6 тыс.), на 19,3% — сілавых трансфарматараў (4.689 тыс. кВ•А), на 10% — асвятляльных электралямпаў (91,4 млн.), у 2,6 разу — камплектных нізкавольтных прыбораў (8,3 тыс.), на 75,4% — радыёпрыёмнага абсталявання (4.356), на 13,9% — DVD-прайгравальнікаў (15.316).

Запасы прадукцыі на 1 ліпеня ў гэтай галіне склалі 482,6 млрд. рублёў, ці 97,5% да сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці. Запасы тэлевізараў склалі 40,4 тыс., або 127,2% сярэднямесячнай вытворчасці, DVD-прайгравальнікаў — 3.856 (151,1%).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?