Нацыянальны банк (НБ) не плануе ў кароткатэрміновай перспектыве рынкавых таргоў валютай, бо ў яго яе не досыць для правядзення інтэрвенцый з мэтай падтрымання курса.

«Правядзенне дадатковай рынкавай гандлёвай сесіі на біржы бессэнсоўнае, пра гэта неаднаразова заяўлялі і прадстаўнікі МВФ. Пераход да адзінай рынкавай сесіі пакуль немагчымы праз адсутнасць рэсурсаў для правядзення інтэрвенцый з мэтай падтрымання абменнага курсу», — сказаў агенцтву «Інтэрфакс-Захад» прадстаўнік НБ.

«Для пераходу да рынкавага курсу ў Нацбанка няма рэсурсаў», — канстатаваў суразмоўца.

Такім чынам, як мінімум на працягу трэцяга квартала ў Беларусі захаваецца дзейная сістэма курсаўтварэння і рэгулявання валютнага рынку:
фіксацыя абменнага курсу да даляра ЗША на ўзроўні Br5 тыс./$ 1, размеркаванне валюты на біржы на мэты стратэгічнага імпарту, наяўнасць закрытых ведамасных сегментаў на пазабіржавым рынку, якія абслугоўваюцца дзяржбанкамі, дамоўныя абменныя курсы ў прыватным сектары, востры дэфіцыт на наяўным рынку.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?