Аляксандр Лукашэнка сустракаецца сёння ў Мінску з кіраўніцтвам групы кампаній Boulle Mining Group (BMG), паведамляе прэс-служба прэзідэнта. Якія пытанні будуць абмяркоўвацца, не ўдакладняецца.

На афіцыйным сайце BMG адзначаецца, што ў кампаніі вялікі паслужны спіс у сферы разведкі і распрацоўкі вялікіх радовішчаў карысных выкапняў і каштоўных камянёў па ўсім свеце. Сярод буйных праектаў згадваецца распрацоўка радовішчаў нікелю, медзі і кобальту ў Канадзе, цынку — у Сьера-Леоне, алмазаў — у Намібіі, ільменіту і цырконію — на Мадагаскары.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?