Як паведаміла карэспандэнтка Першага каналу Беларускага радыё, адміністрацыя распрацавала для працаўнікоў спіс песняў і выразаў, якія не павінны трапляць у эфір.

«Перш за ўсё, гэта «Перамен» Віктара Цоя, — кажа яна. — Апошні месяц вельмі шмат людзей замаўлялі яе — раней такога не было. І яшчэ песні «Ляпісаў» — «Грай» і «Belarus freedom». Суразмоўца адзначае, што гэтыя кампазіцыі далучылі да ранейшых забаронаў гуртоў «N.R.M.», «Крамбамбуля», «Крама» ды інш.

«У нас у эфіры здарылася сітуацыя, калі слухач настойваў, каб уключылі «Перамен». Вядоўца папрасіў прабачэння, але адмовіў. Тады слухач спытаў: «У вас пачалася цэнзура?» Вядоўца не ведаў, што яму адказаць, таму проста выключыў чалавека з эфіру».

Апроч таго, на працоўным стале кожнага радыёвядоўцы цяпер вісіць раздрукоўка забароненых для вымаўлення ў эфіры словаў. «Пасля выпадку з Шосам Аляксандрам Рыгоравічам на «Русском радио» дырэкцыя сабрала нараду, дзе нам патлумачылі,

што вымаўляць у эфіры „ШОС“ ці проста «Аляксандр Рыгоравіч» забараняецца.
Зараз усе паведамленні ад слухачоў некалькі разоў перачытваюць, перш чым пусціць у эфір».

«Перамен!» (з фільма «Асса»)

«Ляпіс Трубяцкі. Грай»

Ляпіс Трубяцкі. Belarus freedom

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?