Аб’ектам увагі Грамадскай рады па маральнасці на чале з Мікалаем Чаргінцом сталі камп'ютарныя гульні.
«У грамадстве вялікі распаўсюд атрымалі камп'ютарныя гульні. Прыходзіцца канстатаваць, што многія з іх утрымліваюць элементы гвалту і жорсткасці. Камп'ютарныя персанажы адлюстроўваюць сцэны збіцця, забойства, гвалту і да т.п. У выніку ўплыву такіх гульняў у дзяцей дэфармуецца псіхіка, скажаецца ўяўленне аб рэальным свеце», — гаворыцца ў заяве ГРМ.

У сувязі з гэтым рада абвясціла, што мае намер правесці перамовы «з зацікаўленымі дзяржаўнымі і грамадскімі структурамі з мэтай абмежавання падрастаючага пакалення ад негатыўнага сегмента камп'ютарнай прадукцыі».

Грамадская рада па маральнасці вітае толькі распрацоўку мер падтрымкі карыснай, развиваючай камп'ютарнай прадукцыі для дзяцей і моладзі.

А цяпер пытанне: ці будуць дзеці гуляць у тыя гульні, якія для іх абяруць састарэлыя дзядзькі і цёткі на чале з Мікалаем Чаргінцом?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?