Сёння сябры Руху «За Свабоду» разам з лідарам арганізацыі Аляксандрам Мілінкевічам былі ў Наваполацкай калоніі. Іх хваляваў лёс Мікіты Ліхавіда. Гэты хлопец быў асуджаны на 3,5 гады зняволення за ўдзел у пратэстах 19 снежня. За парушэнне ўнутранага распарадку калоніі Ліхавід у пяты раз ужо трапіў у штрафны ізалятар.

 Фота Pyx.by.

Фота Pyx.by.

«Гэта быў прыёмны дзень. Мы сустрэліся з намеснікам начальніка калоніі па выхаваўчай працы Андрэем Янчыленкам. Потым папрасілі сустрэчы з начальнікам Аляксандрам Сівохам. Просьбу задаволілі. Разам з Сівохам у кабінеце знаходзіўся начальнік медычнай часткі», — кажа А.Мілінкевіч.

Палітык пераконваў, што справа Ліхавіда не такая простая, што яго прызнаюць палітвязням. «Мне адказвалі, што распарадак для ўсіх вязняў у калоніі аднолькавы і ніякіх палёгак Ліхавіду не будзе. Доктар сказаў, што Мікіта па медыцынскую дапамогу не звяртаўся».

Аляксандр Сіваха сказаў, калі парушэнні будуць працягвацца, то Ліхавід можа быць пераведзены з калоніі ў турму. Гэта значыць, яшчэ на больш строгі рэжым.

Таксама ў калоніі ў Наваполацку знаходзіцца маладафронтавец Алесь Кіркевіч. «Нам сказалі, што Алесь размаўляе з усімі па-беларуску. Ніхто яму ў гэтым не замінае».

Мілінкевіч хацеў асабіста сустрэцца з Мікітам Ліхавідам, але пакуль ён у ШІЗА, то сустрэчы забароненыя. «Тым не менш, гэта магчыма. Трэба, каб Мікіта напісаў заяву аб сустрэчы. У адміністрацыі калоніі сказалі, што не супраць», — зазначыў Мілінкевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?