Расея патрабуе неадкладна адмяніць мыты на транзыт нафты.

Паслу Беларусі ў Расеі ў суботу была ўручаная нота з прапановай неадкладна адмяніць рашэньне пра ўвядзеньне мыта на прапамкоўку нафты.

Як адзначыў намесьнік міністра эканамічнага разьвіцьця й гандлю Расеі Андрэй Шаронаў, Масква лічыць увядзеньне гэтага мыта незаконным і з пункту гледжаньня ўзаемных дамоўленасьцяў і пагадненьняў, якія дзейнічаюць між Расеяй і Беларусьсю, і нават з пункту гледжаньня беларускага заканадаўства, і з гледзішча міжнародной практыкі. "І з гледзішча таго, што фактычна яна была ўведзеная задняй датай", - зазначыў Шаронаў.

Ён таксама паведаміў, што на сустрэчы з паслом абгаворвалася магчымасьць прыезду ў Маскву 9 студзеня беларускай дэлегацыі на чале зь віцэ-прэм’ерам беларускага ўраду. Да таго моманту Масква абяцае падрыхтаваць шэраг прапановаў, ня ўсе зь якіх будуць прыемнымі.

"Сцэнар можа разьвівацца або, так бы мовіць, "мірным" спосабам у двукосьсях, калі ўсё-ткі нам удасца пераканаць нашых партнэраў… У адваротным выпадку нам прыйдзецца шукаць адэкватныя захады, зьвязаныя з нашымі гандлёвымі адносінамі, якія прымусяць нашых беларускіх партнэраў у цэлым сур’язьней пагледзець на тую сытуацыю, у якую яны паставілі цяпер Расею…".

Тым часам БелТА паведаміла, што прэзыдэнту расейскай кампаніі "Транснефць" Сямёну Вайнштоку накіраваная позва ў беларускі суд за транспартаваньне сырой нафты без мытнага дэкляраваньня.

Гл. http://news.tut.by/economics/80254.html

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?