Рэнан Брэсан вырываецца ад апекі "Лінфілда"

Рэнан Брэсан вырываецца ад апекі "Лінфілда"

 Аляксандр Юрэвіч сігналізуе партнёрам

Аляксандр Юрэвіч сігналізуе партнёрам

Аляксандр Юрэвіч і Алег Патоцкі

Аляксандр Юрэвіч і Алег Патоцкі

 Ігар Шытаў.

Ігар Шытаў.

 Віталь Радзівонаў не гуляў некалькі месяцаў (наступствы траўмы), выйшаў на апошнія хвіліны і запомніўся яркай гульнёй.

Віталь Радзівонаў не гуляў некалькі месяцаў (наступствы траўмы), выйшаў на апошнія хвіліны і запомніўся яркай гульнёй.

У Барысаве адбылася гульня ў адказ другога кваліфікацыйнага раўнда Лігі чэмпіёнаў БАТЭ супраць «Лінфілда» (Паўночная Ірландыя). Тыдзень таму ў Белфасце каманды згулялі ўнічыю — 1:1.

Першы тайм БАТЭ валодала безумоўнай ініцыятывай, але забіць камандзе так і не атрымалася. Не сказаць, што паўночнаірланцы так добра гулялі. Хутчэй, проста не шанцавала.

Два дні назад «Лінфілд» правёў гульню з шатландскім «Рэйнджэрсам». Стомленасць плюс пачатак сезона павінны былі адбіцца на гульні гасцей.

На шчасце, у другім тайме прарваць абарону супернікаў атрымалася. Спачатку Павел Няхайчык галавой адкрыў лік, а праз тры хвіліны Паўлаў закалаціў мяч пад перакладзіну. Клас БАТЭ нарэшце адбіўся.

Матч адзначыўся вяртаннем у футбол пасля працяглай траўмы форварда Віталя Радзівонава. Шкада, што забіць толькі не атрымалася. Але Віталь заслужыў порцыю авацый і перад выхадам на полі і ў часе знаходжання на ім.

У пасляматчавых экспрэс-каментары Віктар Ганчарэнка сказаў, што першы тайм каманда расшатвала абарону суперніка, а ўжо ў другім выкарастала свае моманты.

А вось трэнер «Лінфілда» Дэвід Джэфры прыйшоў на прэс-канферэнцыю з рушніком. На пытанне журналістаў чаму, адказаў, што вельмі горача ў Беларусі, а паколькі ён вельмі тлусты, то…

Джэфры спяваў дыфірамбы БАТЭ, назваўшы яе вельмі моцнай камандай, мацнейшай за нарвежскі «Русенборг». «У наступных раўндах мы будзем хварэць за Барысаў», — сказаў ён, праўда, адзначыўшы, каб у першым тайме пакаалі чырвоную картку Няхайчыку, то гульня магчыма пайшла б па другому.

У наступным раўндзе БАТЭ сустрэнецца з літоўскім «Экранасам». Каманда з Панявежаса дома мінімальна перамагла мальтыйскую «Валету» — 1:0. Першы матч пройдзе 26 ліпеня, прычым найхутчэй… у Каўнасе, а не Панявежысе. Матч у адказ -- 2 жніўня ў Барысаве.

*** Склады:

БАТЭ: Гутар, Ліхтаровіч (Аляхновіч, 78), Шытаў, Юрэвіч, Патоцкі, Канцавы (Радзівонаў, 79), Брэсан (Валадзько, 64), Няхайчык, Паўлаў, Філіпенка, Сіміч.

Лінфілд: Блэйні, Армстронг, Лоўры, Карвіл, Хэнлі, Фордайс (Маккол, 76), Гарэт, Эрвін, Уотсан, Макалістэр (Бэрнс, 62), Кейсмэнт.

Папярэджанні: Няхайчык (10), Канцавы (29), Фарсайд (31), Юрэвіч (44).

Галы: 1:0 Няхайчык (58), 2:0 Паўлаў (61).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?