Гарвыканкам адмяніў усе мерапрыемствы да «Дажынак».

 Арганізатары падрыхтавалі для Маладзечна афішу, але ў справу ўмяшаўся рамонт.

Арганізатары падрыхтавалі для Маладзечна афішу, але ў справу ўмяшаўся рамонт.

21 ліпеня ў Маладзечне ў Палацы культуры мусіла адкрыцца выстава фатаграфій фіналістаў конкурсу «Прэс-фота Беларусі 2011». Аднак, як паведаміў «НН» адзін з арганізатараў выставы фатограф Вадзім Заміроўскі, у апошні момант адміністрацыя палаца адмовіла ў правядзенні выставы. «Нам патлумачылі, што ёсць распараджэнне гарвыканкама не праводзіць ніякіх мерапрыемстваў да Дажынак», — кажа Вадзім Заміроўскі. Па яго словах, так гэта насамрэч, ці былі нейкія прэтэнзіі да выставы, яму невядома. Цікава, што два дні таму арганізатары выставы прывезлі працы ў палац і адміністратары іх прынялі, а ўжо на наступны дзень ім патэлефанавалі і расказалі пра рамонт. Цяпер вядуцца пошукі альтэрнатыўнай пляцоўкі.

Гэта не першая адмена выставы «Прэс-фота Беларусі». У маі Музей гісторыі Мінска адмовіў арганізатарам цырымоніі ўзнагароджання пераможцаў конкурсу «Прэс-фота Беларусі 2011» у памяшканні, спаслаўшыся на «нізкі эстэтычны ўзровень здымкаў пераможцаў».

Хто яшчэ нядаўна трапіў пад «рамонт»?

20 ліпеня ў ДК Ветэранаў у Мінску мусіў адбыцца юбілейны канцэрт Змітра Вайцюшкевіча, аднак за некалькі дзён яго адмянілі, спаслаўшыся на рамонт. У сакавіку ў Магілёве не адбыўся канцэрт «Ляпіса Трубяцкога». За некалькі дзён да канцэрта гаспадар клуба, дзе мусіў выступаць гурт, папярэдзіў, што ў іх той дзень… можа працячы дах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?