Праваахоўным органам не ўдалося адшукаць чалавека, які ў канцы 2009 года ўчыніў разбойны напад на пункт абмену валюты «Абсалютбанка» і забіў жанчыну-касіра.

Пра гэта заявіў генеральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч 20 ліпеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску.

Паводле яго слоў, нягледзячы на відэазапісы, супрацоўнікі праваахоўных органаў не змаглі ўстанавіць асобу чалавека, які падазраецца ва ўчыненні гэтага злачынства.

Васілевіч нагадаў, што з-за шэрагу разбойных нападаў на пункты абмену валют, якія адбываліся ў Мінску ў канцы 2009 года — пачатку 2010 года, Генпракуратура звярнулася да банкаў з патрабаваннем устанавіць камеры відэаназірання ў абменніках і банкаматах. Акрамя таго, для ўзмацнення грамадскай бяспекі відэакамеры былі ўстаноўленыя і на іншых аб’ектах, якія наведвае вялікая колькасць людзей.

Васілевіч падкрэсліў, што створаная сістэма відэаназірання дапамагла супрацоўнікам праваахоўных органаў у максімальна кароткія тэрміны ўстанавіць асоб, якія падазраюцца ва ўчыненні тэракту ў мінскім метро.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?