Расстралялі двух жыхароў Гродна — Алега Грышкаўца і Андрэя Бурдыку, прыгавораных да вышэйшай меры пакарання каля года таму. Пра гэта паведамляе газета «Вечерний Гродно».
Прыгавор па справе аб забойстве трох чалавек вынесены Гродзенскім абласным судом 14 мая 2010 года. Злачынства было ўчынена ноччу 14 кастрычніка 2009 года ў кватэры дома на вуліцы Кабяка ў Гродне. Пажарныя, якія прыбылі ліквідаваць узгаранне, знайшлі трупы
Следства ўстанавіла, што
Спрабуючы паехаць далей ад Гродна, злачынцы спынілі таксі і прапанавалі вадзіцелю адвезці іх у Мінск або Маскву, маючы намер разлічыцца з ім выкрадзеным камп’ютарам. Калі ён адмовіўся, прыгразілі забіць і нават паспрабавалі ўдарыць нажом, аднак легкараненаму таксісту ўдалося ўцячы.
Затым злачынцы паспрабавалі выкрасці
Пасля гэтага маладыя людзі з дзіцем накіраваліся ў кватэру аднаго з іх, каб абмеркаваць далейшыя планы. Там іх затрымала міліцыя.
Абласны суд прызнаў абодвух вінаватымі ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных пп. 1, 6, 12, 15 ч. 2 арт. 139 (забойства двух і больш асоб з асаблівай жорсткасцю, звязанае з разбойным нападам, учыненае групай асоб), ч. 3 арт. 207 (разбой з нанясеннем цяжкіх цялесных пашкоджанняў), ч. 2 арт. 218 (наўмыснае пашкоджанне маёмасці шляхам падпалу), пп. 1, 6 ч. 2 арт. 182 (выкраданне малалетняга групай асоб), ч. 2 арт. 207 (разбойны напад), ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 205 (замах на крадзеж аўтамашыны), арт. 378 (крадзеж дакументаў) Крымінальнага кодэкса.
Пасля вынясення прыгавору асуджаныя напісалі просьбу аб памілаванні на імя прэзідэнта, але атрымалі адмову.
Беларусь застаецца адзінай еўрапейскай краінай, у якой выносяцца і прыводзяцца ў выкананне смяротныя прыгаворы. Мараторый на смяротную кару з’яўляецца адной з асноўных умоў вяртання беларускаму парламенту статусу спецыяльнага запрошанага Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы.