Чарговы фестываль беларускай паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета — 2011» пройдзе ў філіяле музея «Фальварак Ракуцёўшчына».

Менавіта тут, у фальварку дробнага шляхціца Вацлава Лычкоўскага, летам 1911 года, роўна сто гадоў таму, адпачываў Максім Багдановіч. Гэты фальварак стаў сімвалічным месцам вяртання паэта на Бацькаўшчыну.

Праграма Рэспубліканскага свята паэзіі і песні «Ракуцёўскае лета − 2011»:

10.30. Паэтычна-музычная імпрэза каля памятных камянёў і ўскладанне кветак.

11.00. Знаёмства з філіялам музея «Фальварак Ракуцёўшчына», агляд экспазіцыі.

12.00. Літаратурна-музычная імпрэза, у якой возьмуць удзел вядомыя дзеячы культуры і мастацтваў Беларусі: пісьменнікі А. Бутэвіч, Н. Гальпяровіч, Л. Рублеўская, В. Шніп, В. Жуковіч, В. Стралко, мастакі Э. Агуновіч, Р. Сітніца, музыкі − фольк-медыя гурт «Неруш», ансамбль «Талака», саліст дзяржаўнага ансамбля «Песняры» А. Усанаў, артысты беларускай эстрады і інш.

Філіял «Фальварак Ракуцёўшчына»: в. Ракуцёўшчына, Маладзечанскі р-н, Мінская вобл., тэл. 8 01767 96 1 41.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0