А 13.30 ля памятнага знаку ахвярам выбуху ў мінскім метро з’явіўся мужчына на мыліцах з кветкамі ў руках. Ён быў адзін. Спакойна падыйшоў да памятнай шыльды на ўваходзе станцыі «Кастрычніцкая» і са словамі «Вечная памяць» усклаў кветкі.

Мужчыну на мыліцах завуць Вадзім Цюцюноў. На станцыі метро «Кастрычніцкая» 11 красавіка Вадзім Мікалаевіч аказаўся побач з эпіцэнтрам выбуху. У выніку ён атрымаў шматлікія пераломы ног і асколачныя раны. Доўгі час быў на лекаванні ў Рэспубліканскім шпіталі МУС, і, дзякуючы намаганням лекараў, паспяхова прайшоў рэабілітацыю. Як толькі Вадзім Мікалаевіч змог самастойна перасоўвацца, ён панёс кветкі да «Кастрычніцкай».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?