Салігорскі «Шахцёр» завяршае спаборніцтвы ў футбольнай Лізе Еўропы, ледзь пачаўшы іх. У другім кваліфікацыйным раўндзе каманда з Салігорска сустракалася з латвійскім «Вентспілсам».

Першая гульня ў Беларусі тыдзень таму прынесла мінімальную перамогу гасцям. На перадапошняй хвіліне адзначыўся Касачоў.

Тым не менш, у Латвію нашы хлопцы ехалі з упэўненым настроем. Аптымізму дадаў яшчэ хуткі гол. Ужо на шостай хвіліне Каламыц вывеў салігорцаў наперад.

У першым тайме «Шахцёр» атакаваў увесь час, што потым здарылася ў другім цяжка растлумачыць.

У «Вентспілса» таксама атрымаўся хуткі гол. У пачатку другога тайма на свой рахунак яго запісаў Мвонда. Тым не менш, намаганнямі Камароўскага беларусы зноў выйшлі наперад.

Праз сем хвілін усё той жа Мвонда забіў спрэчны пенальці. Нічыі нашым было мала, але нават яе ўтрымаць не выйшла. Ужо ў кампенсаваны час Федэрыка Марцінэс прынёс перамогу сваёй камандзе — 3:2.

«Вентпілс» крочыць далей. Што датычыць «Шахцёра», то над камандай лунае нібыта пракляцце. «Гарнякі» яшчэ ні разу не праходзілі ніводнага суперніка ў еўракубках (Кубак Інтэртота не лічыцца) і толькі аднойчы змаглі згуляць унічыю.

Ну, а горад Вентспілс для беларускіх футбалістаў нешчаслівы. Два гады назад у Лізе чэмпіёнаў тут аступіўся барысаўскі БАТЭ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?