Як паведаміла памочнік пракурора Лунінецкага раёна Надзея Некрашэвіч, каля 6-й гадзіны вечара 19 ліпеня хлопчык гуляў з дзецьмі на вуліцы. Ён пабег за мячом і стукнуўся галавой аб металічную бэльку. Праз некалькі гадзін яму стала кепска. Мама выклікала брыгаду хуткай дапамогі. Дзіця шпіталізавалі. Медыкі спрабавалі выратаваць хлопчыку жыццё, але раніцай 20 ліпеня ён памёр.

Па папярэднім заключэнні судовай экспертызы, смерць хлопчыка наступіла ад траўматычнага лінейнага пералому збору чэрапа і эпідуральнвй гематомы.

"У дзіцяці быў рак крыві і захворванне костак. Хлопчык, вучань 3 класа, пражываў з бацькамі і шасцігадовым братам", - дапоўніла Некрашэвіч.

Праверку па дадзеным факце праводзіць пракуратура Лунінецкага раёна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?