З 14 ліпеня Белінвестбанк сумесна з інтэрактыўным тэлебачаннем ZALA (РУП «Белтэлекам») прадстаўляе новы сэрвіс ТБ-банкінг.

Усім трымальнікам картак банка даступная функцыя плацяжоў «праз тэлевізар». Пры гэтым кліент атрымлівае свабодны доступ да сваіх плацяжоў і можа ажыццяўляць розныя аперацыі з дапамогай тэлевізара і пульта дыстанцыйнага кіравання.

Пра асаблівасці працы ТБ-банкінгу расказаў Вадзім Галоўчыц, начальнік упраўлення эмісіі і развіцця карткавых прадуктаў ААТ «Белінвестбанк»:

— Паслуга рэалізуецца наступным чынам: у інтэрфэйсе паслугі ZALA кліент выбірае закладку «Плацяжы» і, перамяшчаючыся па меню, ажыццяўляе іх. З дапамогай ТБ-банкінгу магчымыя ўсе безнаяўныя плацяжы, даступныя ў інфакіёску або банкамаце. Таксама можна паглядзець баланс рахунку і міні-выпіску па картцы. Ніякай платы з кліента за выкарыстанне гэтай паслугі банк не спаганяе.

Мы лічым, што паслуга будзе карыстацца попытам сярод актыўных карыстальнікаў як інтэрнэту, так і каналаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання. Важна адзначыць, што для пачатку выкарыстання паслугі ТБ-банкінг неабходна зарэгістраваць картку ў сістэме SMS-банкінг; гэта можна зрабіць у інфакіёску або банкамаце банка. Пры замене банкаўскай карткі ў выпадку страты або заканчэння яе тэрміна дзеяння неабходна паўторна прайсці рэгістрацыю».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?