Наста Палажанка і «Малады фронт» звярнуліся да ўсіх грамадзян з просьбай аб дапамозе — выратаваць лідара арганізацыі Змітра Дашкевіча.

«У горацкай калоніі № 9 калечаць чалавека. Зміцер адмовіўся ад падпісаньня ўсіх папераў, якія вялі б да прызнання ягонай віны. І, магчыма, як вынік — помста», — каментуе Наста Палажанка.

Вядома, што Зміцер Дашкевіч не першы раз ужо змешчаны ў штрафны ізалятар. Літаральна адразу па прыездзе ў горацкую калонію ён стаў злосным парушальнікам рэжыму. Магчымасць карыстання грашовымі сродкамі скарацілі яму ад 210 тыс да 35 тысыч штомесяцова. Ці пазбавілі маладога чалавека належных яму харчовых перадач і спакатканняў, пакуль невядома.

«Мы просім усіх неабыякавых людзей, у каго сэрца баліць сэрца, пісаць адміністрацыі калоніі, тэлефанаваць ім, і прасіць пакінуць у спакоі маладога чалавека, а таксама нагадваць ім пра адказнасць», — гаворыцца звароце.

«На вялікі жаль, мы фактычна нічога не ведаем пра Змітра: лісты не даходзяць, адваката выганяюць вонкі. Мы пішам дзясяткі скаргаў. Адміністрацыя калоніі мусіць адчуваць увагу да сітуацыі не толькі беларускіх грамадзян, але і палітыкаў, дзеячоў культуры, міжнароднай супольнасці, праваабарончых арганізацыяў і г.д.« — працягнула дзяўчына.

Бліжэйшым часам Зміцер і Наста маюць пабарацца шлюбам. На гэтым тыдні Дашкевічу споўнілася трыццаць гадоў.

«Малады фронт» просіць дасылаць лісты кіраўніцтву горацкай калоніі па адрасе:

Магілеўская вобласць, г. Горкі, вул Дабралюбава 16, ВК-9. 213 410

Кавалёву А. М. Тэлефанаваць: (802233) 52361, (802233) 52363

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?