Прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі, выступаючы на міжнароднай канферэнцыі ў Батумі, выказаўся адносга сітуацыі ў Беларусі.

«Еўрасаюзу неабходна наладзіць дыялог з Мінскам, каб Беларусь не трапіла ў ізаляцыю і не аказалася ў руках расійскай адміністрацыі», — сказаў Саакашвілі.

«Мы дзелімся сваім досведам, атрыманым шляхам рэформаў, з Малдовай, Украінай, гутарым з Беларуссю. Дыялог з Мінскам неабходны, бо іншым разам людзі, якія спрабуюць ізаляваць Беларусь, не хочуць, каб тыя ж стандарты былі выкарыстаныя ў іншых суседніх краінах, — кажа грузінскі прэзідэнт. — Калі хто-небудзь скажа, што Расія больш дэмакратычная за Беларусь, то, калі ласка, няхай падумаюць так — Беларусь не здзяйсняе акупацыю суседніх краін, і калі яна будзе ізаляваная, то гэта азначае, што яна апынецца ў руках расійскай адміністрацыі. Гэта еўрапейскі выбар? Неабходны дыялог і адносіны, новыя ініцыятывы. Такія нашы погляды».

Адносіны Лукашэнкі і Саакашвілі праходзілі розныя перыяды. Ад непрымання «рэвалюцыі руж» у Тбілісі да абароны адзін аднаго. Адносіны сталі паляпшацца пасля таго, як Беларусь так і не прызнала незалежнасці Абхазіі і Паўднёвай Асеціі.

Летась Міхаіл Саакашвілі ў інтэрв’ю для БТ зрабіў некалькі кампліментаў Лукашэнку, а таксама асудзіў палітыку Расіі ў дачыненні Беларусі.

Саакашвілі быў адным з нямногіх кіраўнікоў сусветных краін, хто павіншаваў Лукашэнку з перамогай на апошніх выбарах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?